Беларуская цэментная кампанія прыме ўдзел у выставе BUDEXPO-2022
24-я Міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстава BUDEXPO-2022 пройдзе ў Мінску 16-18 сакавіка. Гэта найбуйнейшы выставачны праект у сферы будаўніцтва, які праходзіць пад эгідай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Беларускага саюза архітэктараў і Саюза будаўнікоў пры падтрымцы Савета Міністраў Беларусі.
BUDEXPO дае магчымасць прадпрыемствам прадэманстраваць дасягненні і навінкі, знайсці новых партнёраў і заключыць ўзаемавыгадныя кантракты. Беларуская цэментная кампанія прадставіць на выставе ўвесь шырокі асартымент сваёй прадукцыі. Запрашаем наведаць наш стэнд С7 ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 14).
14.03.2022