Беларуская цэментная кампанія падвяла папярэднія вынікі 2021 года
Папярэднія вынікі года агучыў генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынгу «БЦК» Аляксандр Даўгала. Па выніках 2021-га прагназуецца атрыманне прыбытку ад рэалізацыі ў памеры 44,7 млн рублёў (плюс 4,9 млн рублёў да ўзроўню 2020-га), рэнтабельнасць продажаў складзе 4,3%. Загрузка вытворчых магутнасцяў дасягнула рэкордных з моманту ўтварэння холдынгу 94,9%. Уласна цэменту выраблена амаль 5 млн тон, на 4,8% больш, чым годам раней. У цэлым прадукцыі выпушчана на 924,5 млн рублёў (тэмп росту да 2020 года – 111,3%). Экспарт складзе 131,2 млн даляраў.
У 2022 годзе Беларуская цэментная кампанія плануе павялічыць выпуск цэменту да 5,1 млн тон, экспарт – да 135,1 млн даляраў, а прыбытак ад рэалізацыі нарасціць да 49 млн рублёў.
05.01.2022