Беларускі цэментны завод выпусціў рэкордныя 2 млн. тон цэменту за год
У мінулыя гады максімальны аб'ём вытворчасці за 12 месяцаў складаў крыху больш за 1,8 млн тон. Гэта трэці вытворчы рэкорд прадпрыемства, пастаўлены ў канцы 2021-га: у кастрычніку было выпушчана 220 тысяч тон цэменту, а да канца лістапада - ужо 1,85 млн тон цэменту з пачатку года.
29.12.2021