Прадпрыемства холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» ААТ «Крычаўцэментнашыфер» у верасні плануе атрымаць добраахвотную экалагічную дэкларацыю
ААТ «Крычаўцэментнашыфер» знаходзіцца на апошнім этапе афармлення добраахвотнай экалагічнай дэкларацыі, паведаміў начальнік аддзела ўпраўлення навакольным асяроддзем акцыянернага таварыства Дзяніс Кажэўнікаў:
«На дадзены момант ажыццяўляецца рэгістрацыя дэкларацыі EPD (Environmental Product Declaration) у міжнароднай сістэме з прысваеннем унікальнага рэгістрацыйнага нумара. Гаворка ідзе аб двух марках цэменту, якія выпускаюцца прадпрыемствам – CEM I 42,5 N і CEM I 42,5 R».
ААТ «Крычаўцэментнашыфер» прайшло усе тыя ж этапы, што і ААТ «Беларускі цэментны завод», якое першым у краіне атрымала дэкларацыю EPD ў канцы красавіка, і супрацоўнічаў з той жа арганізацыяй –
дзяржаўным прадпрыемствам «Экалогіяінвест», якія сталі першым распрацоўшчыкам дэкларацыі EPD у Рэспубліцы Беларусь. Добраахвотную экалагічную дэкларацыю завод разлічвае атрымаць арыентыровачна ў верасні.
