Прадпрыемствы Беларускай цэментнай кампаніі прынялі ўдзел у традыцыйных першамайскіх мерапрыемствах
1 мая, як звычайна, па ўсёй краіне прайшлі святочныя маёўкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У Мінску ўрачыстасці разгарнуліся ў парку Перамогі. У іх прынялі ўдзел работнікі Кіруючай кампаніі холдынгу і Мінскага камбіната сілікатных вырабаў. Разам з дэлегацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будматэрыялаў на чале з яго старшынёй Генадзем Ляпуновым яны ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск-горад-герой». Пасля чаго шматлікіх гасцей свята чакаў канцэрт «МІР! ПРАЦА! МАЙ!». У раённых і абласных урачыстых цырымоніях з нагоды 1 Мая ўдзельнічалі таксама дэлегацыі іншых прадпрыемстваў холдынгу «БЦК».
