Тры прадпрыемствы Беларускай цэментнай кампаніі адзначаны па выніках конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне ў Рэспубліцы Беларусь за 2021 год»
Вызначаны пераможцы штогадовага рэспубліканскага конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2021 год». Ён праводзіцца пад эгідай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Саюза будаўнікоў і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і з'яўляецца самым аўтарытэтным. Гэтым разам конкурс праводзіўся ў 8 намінацыях, і прадпрыемствы холдынгу «БЦК» тройчы святкавалі поспех.
У намінацыі «Арганізацыя года» сярод прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў колькасцю звыш 300 чалавек лепшым прызнана ААТ «Беларускі цэментны завод». Адзначыла прафесійнае журы і прадукцыю Беларускай цэментнай кампаніі: лаўрэатамі намінацыі «Прадукт года» сталі ААТ «Крычаўцэментнашыфер» з портландцэментам ЦЕМ 152,5 Н і Віцебскі завод зборнага жалезабетону № 3, філіял ААТ «КЦШ», які прадставіў пліты жалезабетонныя, многапустотныя, папярэдне напружаныя, безапалубачнага фармавання на абсталяванні фірмы Weiler-Italia.
