У кіруючай кампаніі БЦК узнагародзілі лепшых работнікаў холдынгу за 2021 год
У кіруючай кампаніі холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне па выніках 2021 года. За плённую і бездакорную працу, высокі прафесіяналізм і дасягнутыя вынікі Ганаровай граматай кіруючай кампаніі ўзнагароджаны Леанід Туркаў, слесар-рамонтнік філіяла №1 «Цемрамонт», і Андрэй Жукаў, начальнік цэха філіяла №5 «Гродзенскі КСМ». Дванаццаці работнікам аб'яўлены Падзякі генеральнага дырэктара холдынгу, 43 – атрымалі Падзячныя лісты. Акрамя таго, адбылося ўручэнне ганаровых знакаў расійскага Саюза вытворцаў цэменту «САЮЗЦЭМЕНТ» «За асаблівы ўклад у развіццё цэментнай прамысловасці», якія ў канцы снежня былі прысуджаны сямі работнікам холдынгу і заслужаным ветэранам цэментнай галіны Беларусі.
13.01.2022