З 1 красавіка зарабіла інтэрнэт-крама Беларускй цэментнай кампаніі
З пачаткам будаўнічага сезона холдынг «Беларуская цэментная кампанія» адкрыў сваю інтэрнэт-краму – bck-shop.by. Там прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі, на які вясной і летам, у разгар будоўляў, асабліва высокі попыт – цэмент, шыфер, сухія будаўнічыя сумесі, газасілікатныя блокі, цэгла, вапна, мел, бардзюры, тратуарная плітка і пенаполістырол. Заказы прымаюцца пакуль ад жыхароў Мінска і Мінскай вобласці.
Аплаціць прадукцыю можна банкаўскай карткай, па ліку праз банкаўскія аддзяленні, з дапамогай АРІП і на сайце інтэрнэт-крамы. Прадукцыя адгружаецца са склада ў Мінску па вуліцы К. Мініна, 28. Пакупнікі могуць забраць яе самастойна, альбо БЦК прыцягне для дастаўкі іншых перавозчыкаў.
